Вялікі камень Кудаеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі камень Кудаеўскі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, квартал № 196 Аршанскага лясніцтва, Аршанскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 141,9 м2
physical
Вялікі камень Кудаеўскі
Вялікі камень Кудаеўскі

Вялікі камень Кудаеўскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца на тэрыторыі Андрэеўшчынскага сельскага Савета ва ўрочышчы ўчастка “Чысцік” у квартале № 196 Аршанскага лясніцтва (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны 0,6 км больш на поўдзень ад в. Кудаева. Плошча помніка – 34,5 квадратных метра, плошча ахоўнай зоны – 141,9 квадратных метра. Доўгая вось яго дасягае 6,9 м, кароткая – 5 м, вышыня – 2 м, акружнасць – 22,8 м, вага – больш за 180 т. Валун прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў таму з Аландскіх астравоў.