Пабоеўскі вялікі камень з ямкамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вялікі камень Пабоеўскі)

Пабоеўскі вялікі камень з ямкамівалун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 1,6 км на захад ад в. Мілявічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, ва ўрочышчы Пабоева. Валун парфірападобнага граніту з крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак і з зернямі ружовага кварцу. Даўжыня валуна складае 2,4 м, шырыня 1,7 м, вышыня 0,8 м, у абводзе 6,3 м, аб'ём 1,9 м3, маса каля 4,9 т. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. г. назад са Скандынавіі. Формаю нагадвае вялікі прас. На верхняй пляцоўцы захаваліся 12 паўсферычных выемак (глыбіня 0,3—0,5 см, у папярочніку З—5 см), якія высечаны чалавекам 2—2,5 тыс. г. назад. Меў культавае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]