Вялікі камень мацкійскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вялі́кі ка́мень мацкі́йскі — геалагічны помнік прыроды Беларусі. Размешчаны за 400 м на паўночны захад ад в. Мацкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Валун складзены з граніту сярэднезярністага з кварцава-палевашпатавымі жылкамі таўшчынёй да З—5 см. Даўжыня 3,9 м, шырыня 3 м, вышыня 1,1 м, у абводзе 10,1 м, аб'ём бачнай часткі 12,8 м³, маса каля 34 т. Прынесены ледавіком каля 15—20 тысяч гадоў назад са Скандынавіі. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]