Вялікі кітайскі фаервол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Вялікі кітайскі фаервол» (англ.: Great Firewall of China, ад англ.: Great Wall of ChinaВялікая кітайская сцяна) — мянушка сістэмы фільтравання змесціва сеціва ў КНР. Афіцыйная назва сістэмы — Праект «Залаты шчыт» (англ.: The Golden Shield Project, кіт. jīndùn gōngchéng). Праект уяўляе сабой сістэму сервераў на інтэрнэт-канале паміж карыстальнікамі і правайдарамі, якія фільтруюць інфармацыю.

Шэраг заходніх кампаній выконваюць патрабаванні кітайскіх улад па абмежаванні доступу да інфармацыі. Па звестках арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», кітайская версія пошукавай сістэмы Yahoo! у выніках пошуку не паказвае вызначаную інфармацыю[1].

Сайт Вікіпедыі таксама неаднаразова блакаваўся на тэрыторыі КНР[2]. На цяперашні момант Вікіпедыя часткова даступна ў Кітаі, але цалкам заблакаваная кітайская версія Вікіпедыі і некаторыя «адчувальныя» артыкулы англійскай Вікіпедыі. Нагода блакавання абумоўлена, у прыватнасці, апісаннем падзей на плошчы Цяньаньмень у Кітаі ў маі — чэрвені 1989 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.