Імага мае чорную афарбоўку, даўжыня цела 13-16мм. Лічынкі вядомыя як «мучныя чарвякі», жоўтыя і пругкія, да 30мм даўжынёй. Без ежы могуць жыць да 8 месяцаў. Жукі і лічынкі сілкуюцца мукой, збожжам і іншымі прадуктамі. Развіваецца адно пакаленне ў год, пры неспрыяльных умовах развіццё аднаго пакалення можа зацягнуцца да двух гадоў.
Не выключаюць, што вялікі мучны хрушчак і яго лічынкі з’яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі гельмінта з класа цэстод— карлікавага цэпеня(Hymenolepis nana), які выклікае ў людзей гіменалепідоз[1].
Зноскі
↑Паразитарные болезни человека (Шабловская Е.А., Падченко И.К., Мельник М.Н. и др.). — К.:Здоров’я, 1984.— 160с. (руск.)
Вялікі мучны хрушчак//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз.. — С. 521