Вялікі тэатр (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі тэатр
Заснаваны 1783
Месцазнаходжанне
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі тэатр (Каменны тэатр) — пецярбургскі тэатр, які існаваў у 1784—1886 гадах, з 1886 года — Пецярбургская кансерваторыя. Знаходзіўся на Тэатральнай плошчы. У 1886 годзе будынак Каменнага тэатра быў часткова разабраны і перабудаваны ў сучасны будынак Пецярбургскай кансерваторыі.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Будынак неаднаразова перабудоўваўся (першапачаткова глядзельная зала мела тры, пасля пяць ярусаў). У 1835—1838 гадах рэканструявана па праекце архітэктара А. К. Каваса, сцэна пераабсталявана А. А. Ролерам  (руск.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1783 года ў тэатры даваліся оперныя, балетныя, а таксама драматычныя (да стварэння ў 1832 годзе Александрынскага тэатра  (руск.)) спектаклі, праводзіліся канцэрты, балі і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы. Да сярэдзіны XIX стагоддзя тут выступала імператарская прыдворная трупа.

У тэатры адбыліся прэм’еры опер М. І. Глінкі — «Жыццё за цара  (руск.)» (1836), якая адзначыла нараджэнне новай рускай класічнай оперы, і «Руслан і Людміла  (руск.)» (1842). Ставіліся таксама оперы іншых рускіх кампазітараў; выступалі спевакі Л. С. Сандунова  (руск.), П. В. Злоў, П. Т. і В. Ф. Рыкалавы, Г. Я. Пятрова, В. А. Пятроў, Леон Лявонаў, Р. Клімоўскі, А. Р. Яфрэмаў, В. А. Шэмаеў, Я. С. і А. І. Вараб’ёвы; танцоўшчыкі І. І. Вальберх  (руск.), А. П. Глушкоўскі  (руск.), А. І. Істоміна  (руск.), Я. І. Коласава  (руск.) і іншыя.

У 1847 годзе на сцэне Вялікага Каменнага тэатра дэбютаваў Марыус Петыпа, які змяніў на пасадзе галоўнага імператарскага балетмайстра іншага французскага харэографа Артура Сен-Леона і звязаў сваё жыццё з рускім балетам на цэлых паўстагоддзя. У іх пастаноўках выступалі на сцэне гэтага тэатра К. О. Вазем  (руск.), Ц. А. Стуколкін  (руск.), Караліна Разаці  (руск.), Л. І. Іванаў, К. І. Канцырава  (руск.), Н. К. Багданава  (руск.), М. М. Мураўёва  (руск.), М. М. Петыпа, Г. І. Прыхунова  (руск.), М. М. Мадаева  (руск.), А. Ф. Вяргіна, А. М. Кемерэр  (руск.).

У 1886 годзе прайшоў апошні спектакль (опера «Кармэн» Ж. Бізэ); усе спектаклі былі перанесены ў будынак Марыінскага тэатра; будынак Вялікага тэатра быў перададзены Рускаму музычнаму таварыству  (руск.) для перабудовы пад кансерваторыю і часткова разабраны і ўвайшоў у новы будынак Кансерваторыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1