Даўжыня цела ад 12 да 30 см. Тулава спераду чырвонае, ззаду бледнае. Як і ва ўсіх кольчатых чарвякоў, яно падзелена на сегменты, кожны з якіх запоўнены вадкасцю, што дапамагае ім вытрымліваць ціск грунту над імі. Трубчастая стрававальная сістэма дазваляе чарвякам прапускаць праз яе глебу, павялічваючы яе ўрадлівасць. Прарабляе хады на глыбіню да 3-х метраў. Харчуецца часткамі раслін, якія яшчэ не да канца расклаліся.
Палавая сталасць надыходзіць ва ўзросце 3-х месяцаў. Дзіцяняты з’яўляюцца з кокана праз 40-45 дзён.
Добры біяіндыкатар якасці глеб. Дзякуючы невялікай колькасці нейронаў (каля 300), упадабаны аб’ект даследавання ў вобласці нейрабіялогіі.
Шырока распаўсюджаны па ўсім свеце, завезены чалавекам разам з культурнымі раслінамі. У некаторых раёнах, дзе ён быў інтрадукаваны, яго лічаць шкодным відам з-за яго канкурэнцыі з мясцовымі чарвякамі.
↑Шульц, Р. С. Дождевые черви как промежуточные хозяева свиных метастронгилид и их естественная зараженность. — Труды Башкирской гельминтологической экспедиции. — Уфа, 1938. — С. с. 187 - 233.
↑Назарова, Н. С., Утенкова, А. П. Влияние условий обитания дождевых червей на их зараженность личинками Metastrongylus в Беловежской пуўе. — Труды Всесоюзного института гельминтологии им. К. И. Скрябина. — 1967. — Т. 13. — С. 187 - 191.