Вялікі шэры ківі
| Вялікі шэры ківі | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Маладая самка і дарослы самец вялікага шэрага ківі[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Apteryx haastii Potts, 1872 | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Вялікі шэры ківі (Apteryx haastii Potts, 1872) — новазеландская эндэмічная птушка. Самы буйны з відаў, якія адносяцца да адзінага роду (лац.: Apteryx) і сямейства (лац.: Apterygidae) у атрадзе ківіпадобных (лац.: Apterygiformes). Маарыйская назва птушкі — Roroa.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня вялікага шэрага ківі дасягае 45 см, а вага — 3,3 кг. Днём хаваецца ў выкапанай нары, якая ўяўляе сабой сапраўдны лабірынт з некалькімі выхадамі.
Характэрнай рысай гэтага віду з’яўляецца тое, што самка адкладае толькі адно яйка ў год. Наседжваюць яго абое бацькоў.
Жыве ў гарыстай частцы Паўднёвага вострава. Сустракаецца ад горных лясоў да альпійскіх лугоў.
Ступень пагрозы існаванню
[правіць | правіць зыходнік]Вялікі шэры ківі занесены ў міжнародную Чырвоную Кнігу са статусам «уразлівы» (англ.: vulnerable).
Папуляцыя ацэньваецца больш чым у 20 000 асобін. З-за цяжкадаступных для завозных драпежнікаў месцаў пасялення папуляцыя гэтага віду скарачаецца павольней за ўсё — на 2 % у год.
Зноскі
- ↑ Літаграфія з кнігі: Rowley G.D. Ornithological miscellany. — London: Trubner, 1876—1878. — Vol. I. — Opp. p. 8. Аўтар: John Gerrard Keulemans (1842—1912), Alexander Turnbull Library, Reference No. PUBL-0035-1-008, 1876.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц. — Прага: Артия, 1990.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі шэры ківі ў «The IUCN Red List of Threatened Species™» (англ.)
- Відэа і фатаграфіі Архівавана 14 чэрвеня 2007. вялікага шэрага ківі на сайце «ARKive — Images of Life on Earth» Архівавана 26 красавіка 2016. (англ.)
