Вялікі (фільм, 1988)
| Вялікі | |
|---|---|
| англ.: Big | |
| Жанры | рамантычная камедыя[d], фільм пра сталенне[d], фэнтэзійны фільм і драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Gracie Films[d] |
| Працягласць | 104 хв. |
| Бюджэт | 18 000 000 $ |
| Зборы | 151 927 281 $[2] і 115 227 281 $[2] |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 3 чэрвеня 1988[3], 9 снежня 1988[4] і 29 верасня 1988[5] |
| IMDb | ID 0094737 |
«Вялікі» (англ.: Big) — амерыканскі фэнтэзійны камедыйна-драматычны фільм 1988 года рэжысёра Пені Маршал з Томам Хэнксам у галоўнай ролі.
Пасля выхаду «Вялікі» атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, асабліва за ігру Хэнкса. Фільм таксама меў вялікі камерцыйны поспех, сабраўшы 151 мільён долараў па ўсім свеце пры вытворчым бюджэце ў 18 мільёнаў долараў, і аказаўся ключавым для кар’еры Хэнкса[6]. Фільм атрымаў намінацыі на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (Хэнкс) і найлепшы арыгінальны сцэнар, а таксама некалькі ўзнагарод «Сатурн».
Па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва фільм займае 42-е месца ў спісе 100 камедый і 10-е месца ў катэгорыі «10 фэнтэзі-фільмаў» у спісе «10 найлепшых амерыканскіх фільмаў у 10 класічных жанрах па версіі AFI».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Джош Баскін, трынаццацігадовы хлопчык з ціхага прыгарада, просіць у загадкавага гульнявога аўтамата ў парку забаў зрабіць яго вялікім. Яго жаданне здзяйсняецца, і ён атрымлівае цела трыццацігадовага мужчыны, застаючыся, па сутнасці, дзіцем. Спалохаўшыся, што ж рабіць далей Джош едзе ў Нью-Ёрк, дзе ўладкаваўшыся ў буйную кампанію па вытворчасці цацак, ідзе ў верх па кар’ернай лесвіцы, і да таго ж улюбляецца ў калегу Сьюзан.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- 1 2 Box Office Mojo — 1999. Праверана 11 лютага 2023.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=big.htm
- ↑ Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ Tom Hanks Biography. Biography.com (FYI / A&E Networks). Праверана 6 жніўня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)