Вянозная кроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вянозная донарская кроў.

Вянозная кроў — кроў, якая вяртаецца да сэрца па венам. За выключэннем крыві ў лёгачных венах, вянозная кроў пазбаўлена кіслароду і ўзбагачана вуглякіслым газам у выніку тканкавага газаабмену. Вянозная кроў звычайна цяплей артэрыяльнай, мае ніжэйшы pH, утрымлівае меншую колькасць глюкозы і іншых пажыўных рэчываў, і больш канцавых прадуктаў метабалізму (мачавіна і інш.).

Вянозную кроў атрымліваюць у выніку венапункцыі. Большасць медыцынскіх лабараторных даследаванняў крыві праводзіцца менавіта з вянознай крывёй.

Вянозная кроў мае цёмна-чырвоную з сіняватым адценнем афарбоўку.