Вяночны двор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вяночны двор звонку
Вяночны двор унутры

Вяночны двор — тып забудовы сялянскага двара, які характарызаваўся замкнутасцю двара будынкамі, жылымі і гаспадарчымі, з усіх або амаль з усіх бакоў. Адзін з 2 асноўных тыпаў забудовы сялянскага двара Беларусі (Гл. таксама: Пагонны двор). Быў больш уласцівы для старэйшых, невялікіх, бессістэмных паселішчаў, бо меў лепшыя абаронныя якасці. У найбольш ранніх тыпах вянкоў хаты стаялі ў глыбіні двара, а падвор'е абносілася гаспадарчымі пабудовамі. У далейшым адбывалася перамяшчэнне хаты і клеці ў бок вуліцы.

У старажытнасці такія двары фарміраваліся на значнай тэрыторыі славянскага этнагенезу, у Карпатах, Валыні, на поўдні Расіі. У Беларусі рысы вянковай забудовы пачалі фарміравацца ў жалезным веку (гарадзішча зарубінцаў 3—2 ст. да н.э. каля в. Чаплін у Лоеўскім раёне). У сярэднявеччы былі асабліва распаўсюджаны ў Паазер'і і Падняпроўі, пасля зямельнай рэформы 16 ст. пачалі выцясняцца пагоннымі, больш рацыянальнымі ў землекарыстанні. Вяночны двор існаваў у шэрагу варыянтаў і пераходных форм на шляху эвалюцыйнага збліжэння з пагонным дваром. Вынікам эвалюцыі каля пал. 19 ст. і новым пераважным тыпам стаў двор з незвязанымі пабудовамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лакотка А. Вяночныя двары // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №3, 1985 С. 32—33.