Вярбілава (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Вярбі́лава[2], таксама Вірбаліс (літ.: Virbalis) — горад у Вількавішкаўскім раёне Мар’ямпольскага павета Літвы, цэнтр Вярбілаўскай сянюніі. Размешчаны за 2 км ад чыгуначнай станцыі Кібарты на лініі Коўна — Калінінград і за 12 км ад Вількавішак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1529 годзе пад назвай Новая Воля ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе адышоў да Прусіі і быў у яе складзе да 1807 года. У гэты час меў назву Вірбален (ням.: Wirballen). З 1807 уваходзіў у склад Варшаўскага герцагства. У выніку Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе быў уключаны ў склад Царства Польскага. Да 1917 года ў традыцыі Расійскай імперыі называўся Вержбалава (руск.: Вержбалово). З пачатку 1860-х гадоў, пасля правядзення Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі да прускай мяжы, і да Першай сусветнай вайны, Вярбілава было памежнай станцыяй паміж Расійскай імперыяй і Прусіяй (першай прускай станцыяй, за 1 вярсту ад Вярбілава, быў Эйдкунен), тут былі мытня і памежныя ўстановы. Мястэчка Вярбілава было ва Уладзіслаўскім павеце Сувалкаўскай губерні.
Падчас Першай сусветнай вайны з лютага 1915 быў акупаваны нямецкай арміяй. У 1918 годзе пры ўтварэнні Літоўскай Рэспублікі увайшоў у яе склад. Да Другой сусветнай вайны горад меў каталіцкую, лютэранскую і яўрэйскую абшчыны.
З 1940 года быў у складзе Літоўскай ССР. Падчас Другой сусветнай вайны быў пакінуты Чырвонай арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены ў 1944 годзе войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ а б в г д е ё ж з Visuotinė lietuvių enciklopedija
- ↑ а б Вержболово // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1910. — Т. 5. — С. 507–508.
- ↑ а б Воейков А. И. Вержболово // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 31–32.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wierzbołówo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 400.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вярбілава (горад)