Вяркалы
Вёска
Вяркалы
|
Вярка́лы[1] (трансліт.: Viarkaly, руск.: Веркалы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 43 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, 36 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск-Асіповічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Па пісьмовых крыніцах XIX стагоддзя вядома як сяло Вяркалы (Вяркалле, Вяркальле) Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У 1880-х гадах згадваецца царква. У 1897 годзе згадваецца хлебазапасны магазін. У пачатку XX стагоддзя згадваецца школа царковнай граматы і маёнтак Вяркалы.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюціі 1917 года адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, каля 40 вучняў (1922). У пачатку 1930-х гадоў ствараны калгас "Перамога", працавала кузня. З канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі вайскамі.
Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсавета[2], з 1 красавіка 1960 года да 5 мая 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсавета[3].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[4].
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Царква ( узгадываецца ў 1880 г. - ?)
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- пачатак 1880-ых — 14 двароў, 160 жыхароў.
- 1897 — 46 двароў, 253 жыхары.
- пачатак XX ст. — 50 двароў, 341 жыхар. У маёнтку Вяркалы — 1 двор, 42 жыхары.
- 1917 — 50 двароў, 286 жыхароў. У маёнтку Вяркалы — 1 двор, 16 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 — 25 двароў, 53 жыхары.
- 2009 год — 31 жыхар[5].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх