Вярховыя балоты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вярховае балота ў Эстоніі.

Вярховыя балоты — балоты, якія знаходзяцца звычайна на водападзелах.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш пашыраны ў паўночнай частцы Беларусі — масівы Даўбенішкі, Весялоўскае, Стрэчна, Обаль-1 і інш. Складаюць 13,1 % плошчы ўсіх балот Беларусі. Паверхня іх у сярэдзіне пукатая, таму што торф у цэнтры балота назапашваецца больш інтэнсіўна, чым на перыферыі. Для вярховых балот характэрны алігатрофныя расліны, непатрабавальныя да зольных элементаў. Флора бедная: дрэвы — хвоя, лістоўніца; кусцікі — верас балотны, мірт, багун, багноўка, журавіны, імшарніца, буякі; травы — шэйхцэрыя, падвей похвенны, марошка, чаротнік, расіца круглалістая; сфагнавыя імхі. Фаўна таксама бедная: воўк (летам), лось, глушэц, курапатка белая, журавель.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]