Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
Геральдычная эмблема Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Від

Вярхоўны суд

Інстанцыя

Суд вышэйшай інстанцыі

Юрысдыкцыя

Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь

Мовы справаводства

беларуская, руская

Кіраўніцтва
Старшыня

Валянцін Сукала

Зала пасяджэнняў
Месцазнаходжанне

220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 28

Каардынаты

53°46′02″ пн. ш. 27°41′02″ у. д.HGЯO

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь (Беларусь)
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
Сайт

court.gov.by

Палітыка — Партал:Палітыка
Беларусь
Official coat of arms of the Republic of Belarus (v).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі



Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Вярхо́ўны Суд Рэспу́блікі Белару́сь — узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з'яўляецца вышэйшым судовым органам, які ажыццяўляе правасуддзе па грамадзянскіх, крымінальных справах, справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, эканамічных справах, ажыццяўляе нагляд за судовай дзейнасцю судоў агульнай юрысдыкцыі, рэалізуе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь складаецца з:

  • Старшыні суда;
  • першага намесніка Старшыні;
  • намеснікаў Старшыні;
  • суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

і дзейнічае ў складзе:

  • судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • судовай калегіі па эканамічных справах;
  • судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Кампетэнцыя[правіць | правіць зыходнік]

  1. Разглядае справы ў касацыйным парадку, у парадку нагляду і па наноў адкрыўшыхся абставінах і ў якасці суда першай інстанцыі ў выпадках, прадугледжаных законамі Рэспублікі Беларусь.
  2. Вывучае і абагульняе судовую практыку, аналізуе судовую статыстыку і дае тлумачэнні па пытаннях прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія ўзнікаюць пры разглядзе судовых спраў; ажыццяўляе кантроль за выкананнем судамі Рэспублікі Беларусь тлумачэнняў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
  3. Уносіць прапановы ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў.
  4. Аказвае дапамогу суддзям па прымяненні заканадаўства; вырашае ў межах сваiх паўнамоцтваў пытанні, якія вынікаюць з міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
  5. Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы.

Пленум Вярхоўнага Суда[правіць | правіць зыходнік]

У склад Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь уваходзяць:

  • Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • намеснікі Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • старшыні абласных (Мінскага гарадскога) судоў,
  • старшыні эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Пленум ажыццяўляе наступныя дзеянні:

  1. Разглядае матэрыялы абагульнення судовай практыкі і судовай статыстыкі і дае судам тлумачэнні па пытаннях прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія ўзнікаюць пры разглядзе судовых спраў.
  2. Разглядае заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, прадстаўлення Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб неадпаведнасці тлумачэнняў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законам Рэспублікі Беларусь.
  3. Разглядае пытанні аб унясенні прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства.
  4. Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы.

Прэзідыум Вярхоўнага Суда[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь утвараецца ў складзе:

  • Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • першага намесніка Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • намеснікаў старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,

у колькасці, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Персанальны склад Прэзыдыуму Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Прэзідыум Вярхоўнага Суда:

1. разглядае:

  • судовыя справы ў парадку нагляду і па наноў адкрыўшыхся абставінах;
  • матэрыялы вывучэння і абагульнення судовай практыкі і судовай статыстыкі;
  • пытанні арганізацыі работы судовых калегій і апарата Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

2. Аказвае дапамогу судам у правільным ужыванні заканадаўчых актаў.

3. Заслухоўвае аб судовай практыцы па прымяненню заканадаўства старшыняў:

  • абласных судоў;
  • Мінскага гарадскога суда;
  • раённых (гарадскіх) судоў.

4. Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы.

Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда[правіць | правіць зыходнік]

Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь камплектуюцца з ліку суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і зацвярджаюцца Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі судовай калегіі аднаасобна разглядаюць у межах сваіх паўнамоцтваў справы ў якасці суда першай інстанцыі і калегіяльна — у касацыйным парадку, у парадку нагляду і па наноў адкрыўшыхся абставінах, вывучаюць і абагульняюць судовую практыку, аналізуюць судовую статыстыку і ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы.

Судовая калегія Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па эканамічных справах з'явілася ў сувязі з уступленнем у моц Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 №529, калі з 1 студзеня 2014 скасоўваўся Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь, большасць супрацоўнікаў гэтай установы вайшла ў склад Калегіі, адначасова страчвала свае паўнамоцтвы і скасоўвалася пасада Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

Старшыні Вярхоўнага Суда[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]