Вяршок
Выгляд
Вёска
Вяршок
|
Вяршо́к[1] (трансліт.: Viaršok, руск.: Вершок) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км на захад ад Баранавіч, за 220 км ад г. Брэст, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Насельніцтва 22 жыхары, 16 гаспадарак (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкім раёнах Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- 1998 — 13 двароў, 21 жыхар.
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 22 жыхары, 16 гаспадарак.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Васілевіч Бушчык (нар. 1952) — беларускі вучоны-палітолаг, філосаф і сацыёлаг.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх