Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна
Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна![]() | |
---|---|
кар.: 봄 여름 가을 겨울 그리고 봄 кар.: Bom, Yeorum, Gaeul, Gyeowool… Geurigo Bom | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][…] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 103 хв. |
Краіна | |
Мова | карэйская |
Год | 2003 |
IMDb | tt0374546 |
Афіцыйны сайт(англ.) |
«Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» (кар.: 봄 여름 가을 겨울 그리고 봄) — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Кім Кі Дука[7].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Нікому не дадзена парушыць змену часоў года, калі спачатку ўсё нараджаецца, затым расце, а потым згасае. Ход жыцця непадуладны нават двум манахам, якія жывуць у плывучай хаціне на возеры, акружаным гарамі. Па меры наступу пары года іх душы напаўняюцца энергіяй, што вядзе як да пачуцця адухоўленасці, так і да трагедыі. Што яшчэ важна, яны не могуць вырвацца з кола жыцця, жаданняў, пакут і запалу, да якіх схільныя ўсе мы.
Пад строгім поглядам Старога Манаха Малады Манах спазнае страту нявіннасці, калі гульня становіцца жорсткай, спазнае каханне, калі ў іх замкнёным свеце з'яўляецца жанчына, спазнае злачынную ўладу зайздрасці і апантанасці, цану адкуплення, прасвятленне досведам. І хоць адзін час года немінуча змяняе іншы, іх хаціна, падобна да калыскі духу, знаходзіцца паміж цяперашнім часам і будучыняй…
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[8].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 15 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[9].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 http://www.imdb.com/title/tt0374546/ Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ 2,0 2,1 http://www.filmaffinity.com/en/film763256.html Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ 3,0 3,1 http://www.metacritic.com/movie/spring-summer-fall-winter-and-spring Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 http://stopklatka.pl/film/wiosna-lato-jesien-zima-i-wiosna Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0374546/fullcredits Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 http://www.fandango.com/springsummerfallwinter...andspring_84288/plotsummary Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ Bom Yeoareum Gaeul Gyeoul Geurigo Bom (2003) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Roger Ebert. On a raft in the center of a lake, quiet, meditation and romance (англ.) . Сайт Роджэра Эберта (26 жніўня 2009). Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Bom Yeoareum Gaeul Gyeoul Geurigo Bom — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 23 сакавіка 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна на сайце «Internet Movie Database» (англ.)