Вяснянка (жылы раён)
Вяснянка | |
---|---|
53°55′53″ пн. ш. 27°30′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Дата заснавання | 1985 |
Архітэктары | Яўгенія Аляксееўна Сап’янік, Генадзь Іванавіч Белікаў, Віктар Іванавіч Анікін, Людміла Міхайлаўна Красіева, Валянцін Георгіевіч Крусь і Станіслаў Мацвеевіч Замараеў |
Насельніцтва |
|
![]() |
Вясня́нка — жылы раён у Мінску. Забудоўваецца з 1985 года па праекце архітэктараў Я. Сап’янік, Г. Белікава, В. Анікіна, Л. Красіевай, В. Пушкіна, В. Крусь, С. Замараева, Ю. Іванова. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада на міжмагістральнай тэрыторыі (плошча 51 га) паміж вуліцай Ціміразева і праспектам Пераможцаў. Разлічаны на 24 тыс. жыхароў. Кампазіцыя забудовы запраектавана з улікам блізкасці паркавай зоны ў даліне р. Свіслач. Жылыя будынкі (9—12-павярховыя дамы) у цэнтральным, найбольш узвышаным участку тэрыторыі, утвараюць маляўнічы ступеньчаты сілуэт, акцэнтам якога з’яўляецца група 20-павярховых дамоў. У Вяснянцы, якая мае аўтаномнае размяшчэнне, прадугледжаны розныя віды абслугоўвання. У цэнтральнай частцы забудовы (праспект Пераможцаў) знаходзіцца комплексны гандлёва-грамадскі цэнтр з паліклінікай, «Белаграпрамбанкам», гандлёвым цэнтрам «Вяснянка» і інш. Аб’екты гандлёва-бытавога абслугоўвання размешчаны па перыметры раёна. Асноўныя пешаходныя шляхі вядуць у зону грамадскага цэнтра, да футбольнага манежа, спартыўна-аздараўленчага цэнтра і лыжна-ролернай трасы. У 2007 годзе ў Вяснянцы здадзены 8-павярховы гасцінічны комплекс «Вікторыя», у 2009 годзе адкрыты шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс міжнароднага ўзроўню «Мінск-Арэна».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяснянка // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вяснянка (жылы раён)