Вясёлкавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вясёлкавы (Мінск))

Вясёлкавы — жылы раён у паўночна-заходняй частцы Мінска. Часам на раён катэджнай забудовы пераносяць назву суседніх Драздоў.

У канцы 1940-х гг. вакол кафлянага завода ўзнік пасёлак Піянерскі. Галоўная вуліца пасёлка Заводская ў 1972 г. была перайменавана ў Піянерскую. У 2004 г. тут пачалося будаўніцтва мікрараёна, а ў 2006 г. пачаўся знос старой забудовы[1].

Раён складаецца з дзвюх вялікіх частак, першая — прыватны сектар з катэджаў і таўнхаусаў, другая — невялікія шматкватэрныя дамы[2].

Галоўныя вуліцы Піянерская, Ціхая, Крупецкая, Дароўская, Пакроўская, Залатая, Рачная, завулкі Пакроўскі, Азёрны, Ізумрудны, Агатавы, Залаты, Ціхі, Салаўіны, Дароўскі.

З часу ўзвядзення ўчасткі для будаўніцтва катэджаў ў Вясёлкавым і суседняй Веснінцы атрымалі больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты[3]. Кіраўнік краіны патлумачыў, што падтрымлівае чыноўнікаў, бо яны «ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны»[4]:

" Ад іх залежаць мільярды рублёў. Я кавалак зямлі даю чыноўнікам пабудаваць дом або кватэру, каб ён не краў гэтыя мільярды і яны засталіся ў дзяржавы. І калі ты парушаеш гэты парадак — адказвай на ўсю катушку. "

Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Сярод вядомых уладальнікаў катэджаў у раёне[3]:

Зноскі