Вясёлка (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вясёлка (1957))
Jump to navigation Jump to search
«Вясёлка»
Вясёлка.jpg
Арыгінальная
назва
Vjaselka[1]
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, установа «Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Галоўны рэдактар Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі[2]
Заснавана красавік 1957
Тэматыка дзіцячы для малодшага школьнага ўзросту
Мова беларуская
Перыядычнасць штомесяц
Аб’ём 24 с. (2017)
Галоўны офіс вул. Кальварыйская, 25, Мінск, 220073
тэл. +375 17 2009261, 2009190, 2008192, 2046283
Тыраж 9628 (люты 2017)
ISSN 0131-8128
Узнагароды
Вэб-сайт Вясёлка

«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прызначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытання дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка».

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадскія тэмы, розныя па памерах і складанасці — як для самастойнага чытання дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытання дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.

Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краін. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу[3].

У савецкія часы тыраж часопіса складаў 100 тыс. экземпляраў[4]. У красавіку 2012 г. наклад складаў 13500 асобнікаў, часопіс з’яўляўся самаакупным[5].

Па стане на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.

Рэдакцыя «Вясёлкі» з’яўляецца таксама заснавальнікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся». Да пачатку выдання «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім перыядычным выданнем для дзяцей як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзросту[6].

Сайт[правіць | правіць зыходнік]

З лютага 2011 г. дзейнічае сайт часопіса, на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і інш.), так і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.)[3]. На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

«Вясёлка» ўзнагароджана ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пераможцам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя аўтары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0131-8128
  2. (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
  3. 3,0 3,1 Смаль, В. М., Еўдакіменка, М. Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка» // СМИ. Культура. Молодежь / Под общ. ред. Л. В. Скибицкой. — Брест: БрГУ имени А. С. Пушкина, 2015. — С. 187. — 226 с.
  4. Шкілёнак, М. Часопіс «Вясёлка»: мы дапамагаем выхоўваць нашых дзетак сапраўднымі патрыётамі (недаступная спасылка). // TUT.BY (2010. — 3 жніўня). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
  5. Ліпскі, У. Вяселле для «Вясёлкі» // old.zviazda.by. — 2012. — 14 красавіка.
  6. Вясёлкін, В. У красавіку часопісу «Вясёлка» — 60 гадоў // Буся. — 2017. — № 1. — С. 12.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]