Вятрак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вятрак у Францыі.
Ветраны млын у Карыцiне, Польша

Вятрак, ветраны млын - від збудавання, для вытворчасці механічнай энергіі з выкарыстаннем энергіі ветра. У цяперашні час ён з'яўляецца цікавым аб'ектам для турыстаў, паколькі пасля адкрыцця электрычнасці вятрак з'яўляецца рэдкім прыкладам ветравых турбін. Выкарыстоўваўся для драбнення зерня і вытворчасці мукі і масла. Лічыцца, што вятрак быў вынайдзены ў Персіі ў VIII ст[1]. Ветраныя млыны, або ветракі распаўсюджваюцца на Беларусі значна пазней. Значны рост колькасці ветракоў фіксуецца ў другой палове ХІХ ст. Найбольш ветракоў было ў паўднёвай Беларусі[2].

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Мігель Сервантэс у сваёй кнізе Дон Кіхот апісваў сцэну, у якой Дон Кіхот атакуе ветраныя млыны[3], лічачы іх за вяліканаў. Адсюль паходзіць вядомае высказванне «біцца з вятракамі», якая літаральна азначае барацьбу з неіснуючым супернікам, або бессэнсоўнае дзеянне. У беларускіх аўтараў вятрак асацыіруецца ў асноўным з месцам жыхарства зданняў і інш. нечысцяў.

Зноскі

  1. Ahmad al-Hassan, Donald Hill: Islamic Technology. An illustrated history, 1986, Cambridge University Press, p.54f. ISBN 0-521-42239-6
  2. Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.
  3. ВВС

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Commons