Вятроўнік вязалісты
Выгляд
Вятроўнік вязалісты | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Вятро́ўнік вязалісты[1] (Filipendula ulmaria) — від кветкавых раслін з роду Вятроўнік (Filipendula) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 60—150[1] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, перарывіста-перыстае, з 2—3 парамі бакавых лісцікаў. Кветкі белыя, часам з жаўтаватым адценнем, з 5 пялёсткамі, у густых шчаткападобна-мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухі шматарэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Вятроўнік вязалісты сустракаецца на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на сырых і забалочаных лугах, балотах, сырых узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на пустках, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені.
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прусакова Б. М. Вятроўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 526—527. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Таволга // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лабазник вязолистный — Filipendula ulmaria (L.) Maxim.: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Filipendula ulmaria (L.) Maxim. (англ.) // The Plant List