Перайсці да зместу

Вятчынская Рудня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вятчынская Рудня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
71 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247965
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216828016
Вятчынская Рудня на карце Беларусі ±
Вятчынская Рудня (Беларусь)
Вятчынская Рудня
Вятчынская Рудня (Гомельская вобласць)
Вятчынская Рудня

Вятчы́нская Ру́дня[1] (трансліт.: Viatčynskaja Rudnia, руск.: Ветчинская Рудня) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

Месціцца за 45 км на паўночны ўсход ад Жыткавічаў, за 20 км ад чыгуначнага раз’езда Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), за 278 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Марохарава — Любань.

Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Вакол вёскі лес.

Заснавана ў другой палове XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся вадзяны млын. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс». У другой палове 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары побач размешчаных сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску. 15 жыхароў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — вёска Дзякавічы). Дзейнічаў клуб. Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсавета[2].

  • 1897 год — 4 двары, 31 жыхар (паводле перапісу).
  • 1917 год — 76 жыхароў.
  • 1925 год — 21 двор.
  • 1940 год — 49 двароў.
  • 1959 год — 257 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 36 гаспадарак, 71 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0