Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 красавіка 1941(1941-04-15) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч (15 красавіка 1941, вёска Дзякшняны, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1958) і Ашмянскага вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі (1959) два гады працаваў трактарыстам у саўгасе імя Янкі Купалы Маладзечанскага раёна. У 1959 г. паступіў на завочнае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на другім курсе перавёўся на стацыянар (скончыў у 1965). Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (1964—1967), газеты «Физкультурник Белоруссии» (1967—1971), загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1971—1976), старшым рэдактарам Саюза журналістаў БССР (1977—1980), старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела на Беларускім тэлебачанні (1980—1986). З 1989 г. — навуковы супрацоўнік аддзела міжнацыянальных і міжнародных зносін Інстытута філасофіі і права АН Беларусі.

У друку выступае з 1963 г., з вершамі — з 1974 г. Першая кніга вершаў «Хвіліна чакання» ўвайшла ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1983 г. выйшаў зборнік паэзіі «Загадка Атлантыды».

Пераклаў з эстонскай мовы «Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ (тэлеп'еса, 1985) і асобныя вершы эстонскіх паэтаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]