Вячаслаў Аляксандравіч Нікіфараў
Вячаслаў Аляксандравіч Нікіфараў | |
Род дзейнасці: | кінарэжысёр, акцёр |
---|---|
Дата нараджэння: | 13 жніўня 1942 (77 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Месца працы: | |
Альма-матар: | |
Партыя: | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі: |
Вячаслаў Аляксандравіч Нікіфараў (нар. 13 жніўня 1942, с. Вясёлае, Адлерскі раён, Краснадарскі край) — беларускі і расійскі акцёр кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларускай ССР (1978).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 13 жніўня 1942 года ў сяле Вясёлае, Адлерскі раён, Краснадарскі край, РСФСР.
У 1957—1959 гадах вучыўся ў вячэрняй тэатральна-драматычнай студыі пры Рэспубліканскім рускім тэатры ва Улан-Удэ. У 1969 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІК (майстэрня Л. Куляшова і А. Хахловай).
У 1959—1963 гады — акцёр тэатраў у Абакане і Разані. У кіно — з 1968 года.
У 1986—1994 гады — першы сакратар Праўлення, старшыня, сустаршыня Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1981)
- Прэмія Ленінскага камсамола Беларускай ССР (1978)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1986, за фільм «Бацькі і дзеці»)
- Прыз ЦК УЛКСМ «Пунсовы гваздзік» (Масква, СССР) (1973) за фільм «Зімародак»
- VII Усесаюзны кінафестываль (Баку, СССР) (1974) — Дыплом за фільм «Хлеб пахне порахам»
- II Усесаюзны конкурс кінастужак «Карчагінцы 70-х» (Масква, СССР) (1977) — Прэмія за фільм «Сын старшыні»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.