Перайсці да зместу

Вячаслаў Анатольевіч Штыроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Анатольевіч Штыроў
член Савета Федэрацыі[d]
23 чэрвеня 2010 — 28 верасня 2018

Нараджэнне 23 мая 1953(1953-05-23) (72 гады)
Бацька Анатоль Ціханавіч Штыроў[d]
Грамадзянства
Веравызнанне РПЦ і праваслаўе
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Месца працы
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Пашаны
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра ордэн Славы і гонару
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Order "Polar Star" (Yakutia)
Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі
Сайт va-shtyrov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Анатольевіч Штыро́ў (руск.: Вячесла́в Анато́льевич Штыро́в, нар. 23 мая 1953, Хандыга, Томпанскі раён, Якуцкая АССР) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзідэнт Рэспублікі Саха (Якуція) (2002—2010).

Нарадзіўся 23 мая 1953 года ў пасёлку Хандыга. Бацька — Анатоль Ціханавіч Штыроў, контр-адмірал, першы намеснік начальніка разведкі ЦАФ ВМФ СССР, намеснік начальніка ваенна-марскога кпраўлення Камандавання войскаў на Паўднёва-Заходнім кірунку, пісьменнік-марыніст. Па нацыянальнасці рускі. У 1975 годзе скончыў Далёкаўсходні політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Кандыдат эканамічных навук. Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на працу ва Упраўленне будаўніцтва «Гокбуд» Вілюйгэсбуда Мінэнерга СССР.

У 1986 годзе прызначаны намеснікам кіраўніка трэстам «Айхалэнергапрамбуд» Вілюйгэсбуда Мінэнерга СССР, в. а. намесніка галоўнага інжынера, начальнікам па вытворчасці — першым намеснікам начальніка ўпраўлення будаўніцтва «Вілюйгэсбуд» Мінэнерга СССР.

У 1986—1988 гадах — намеснік загадчыка аддзела будаўніцтва Якуцкага абкама КПСС. З 1988 па 1991 год — аспірант Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1991 годзе прызначаны міністрам будаўніцтва і інвестыцый Якуцкай-Саха ССР. У гэтым жа годзе пайшоў на выбары з кандыдатам у прэзідэнты Якуцкай — Саха ССР М. Я. Нікалаевым у якасці кандыдата ў віцэ-прэзідэнты Якуцкай — Саха ССР. 20 снежня 1991 г. быў абраны віцэ-прэзідэнтам Якуцкай — Саха ССР.

З 1992 па снежань 1994 года сумяшчаў абавязкі віцэ-прэзідэнта і Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція). З 10 жніўня 1995 года прэзідэнт акцыянернай кампаніі «Алмазы Расіі-Саха» З 1996 па 2002 год — Прэзідэнт АК «АЛРОСА».

  1. https://izborsk-club.ru/11049