Вячаслаў Андрэевіч Дубінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Андрэевіч Дубінка
Род дзейнасці пісьменнік, фатограф, мастак
Дата нараджэння 17 снежня 1941(1941-12-17) ці 1942
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 2010(2010-08-10)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Член у

Вячаслаў Андрэевіч Дубінка (17 снежня 1941(1941-12-17) ці 1942, Слуцк, Мінская вобласць10 жніўня 2010(2010-08-10), Мінск) — беларускі пісьменнік, мастак, фатограф, майстар народнай творчасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 снежня 1941 года ў г. Слуцку Мінскай вобласці.

У 1958—1961 гадах вучыўся ў Чарнавіцкім тэхнікуме чыгуначнага транспарту. Прафесія — майстар-будаўнік.

У 1961—1963 гадах працаваў майстрам, прарабам будаўнічага ўпраўлення, узводзіў ваенныя аб’екты ў Мазыры, Ельску, Петрыкаве, Бабруйску.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1988 года, член Саюза мастакоў Беларусі з 2003 года, член Саюза народных майстроў Беларусі з 2002 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фатаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 годзе захапіўся фатаграфіяй, уладкаваўся фотакарэспандэнтам у слуцкую раённую газету «Шлях Ільіча», там жа апублікаваў свой першы аповед. У 1964—1979 гадах — фотакарэспандэнт раённых газет Беларусі: «Будаўнік камунізму» (Любань, 1964—1965), «Шахцёр» (Салігорск, 1965—1966), рэспубліканскіх газет: «Звязда» (1966—1971), «Чырвоная змена» (1972—1974), студыі «Фота і жыццё» Саюза журналістаў Беларусі (1974—1976). Фатограф рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры БССР (1979—1981). З 1981 года — у часопісе «Беларусь».

Прызёр шматлікіх міжнародных фотавыставаў. Медаль на «Інтэр-прэс-81», Масква 1981 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Першая аповесць — «Не плач, душа мая» — апублікавана ў часопісе «Маладосць» у 1981 годзе, у 1983 годзе — выйшла асобнай кнігай.

Сярод іншых яго твораў:

  • «Паплач ля роднай крынічкі», 1981 
  • «Ой, зялёны дубочак…», 1983
  • «Браты святой ночы», 1986
  • «Развітальная песня», 1989
  • «Сіндыкат Мані Дулі», 1992 

Выразка з паперы[правіць | правіць зыходнік]

Выразкай з паперы пачаў займацца ў 1968 годзе падчас шматлікіх камандзіровак, доўгіх чаканняў на вакзалах і аэрапортах, у цягніках і самалётах, успамінаючы, як калісьці яго маці ў пасляваенныя гады ўпрыгожвала выразкамі з паперы вокны, сцены і нават навагоднюю ёлку. Менавіта Дубінка адзін з першых у Беларусі адрадзіў гэты забыты народны від мастацтва. Паступова на месца простым немудрагелістым узорам прыйшлі складаныя мастацкія кампазіцыі з казачных птушак і звяроў, дрэў, кветак, казачных сюжэтаў і нават помнікаў архітэктуры. Удзельнічаў у шматлікіх выставах, прызёр выставы «Выцінанкі ўсяго свету» (Вільнюс, 1989). Аформіў выразкай кнігі паэзіі, дзіцячыя казкі.

Працы В.Дубінкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Харкава, Львова, Чалябінска, Польшчы, Германіі, у прыватных зборах і калекцыях.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыплом Міністэрства культуры БССР за ўдзел у міжнароднай выставе «Сямігодка ў дзеянні», 1966
  • Дыплом Міністэрства культуры БССР і праўлення Саюза журналістаў БССР за ўдзел у рэспубліканскай выставе дакументальнага і мастацкага фота. Мінск, 1967
  • Дыплом 1 ступені рэспубліканскага праўлення навукова-практычных грамадскіх выдавецтваў «за поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні». За афармленне кнігі А. Вольскага «Жывыя літары»
  • Аўтар найлепшай публікацыі часопіса «Маладосць» за 1981 год
  • Медаль на «Інтэр-прэс-81». Масква, 1981 
  • Дыплом Францыска Скарыны за афармленне кніг. Мінск, 1984
  • Пераможца творчага конкурсу на лепшую публікацыю часопіса «Беларусь», 1987
  • Прызёр выставы «Выцінанкі ўсяго свету». Вільнюс, 1989

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]