Вячаслаў Антонавіч Адамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Адамовіч
Род дзейнасці: палітычны і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння: 19 лютага 1864(1864-02-19)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 лютага 1939(1939-02-21) (75 гадоў)
Дзеці: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
Партыя:

Вячасла́ў (Ва́цлаў) Анто́навіч Адамовіч (19 лютага 186421 лютага 1939) — беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, выдавец, публіцыст. Бацька Вячаслава Вячаслававіча Адамовіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19071914 гадах выдаваў у горадзе Коўна газету «Северо-западный телеграф». З 1917 года ўдзельнічаў у беларускім вайсковым руху. У 19191920 гадах быў сябрам Беларускай Вайсковай Камісіі, браў удзел у стварэнні таемнай вайсковай арганізацыі «Зялёны Дуб», якую ўзначаліў яго сын Вячаслаў (атаман Дзяргач). Браў удзел у антыбальшавіцкай акцыі пачатку 1920-х гадоў. Пазней адышоў ад палітычнай дзейнасці, жыў у Вільні.

Біяграфія асобы недастаткова вывучаная, часта яму прыпісваецца дзейнасць сына[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 44