Перайсці да зместу

Вячаслаў Бортнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Бортнік
Род дзейнасці праваабаронец, настаўнік, мовазнавец, псіхолаг, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1974(1974-06-22) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Вячаслаў Бортнік (нар. 22 чэрвеня 1974, Гомель, Беларусь) — беларуска-амерыканскі грамадскі дзеяч, праваабаронца, адукатар, псіхолаг, актывіст ЛГБТ-руху. Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сям’я Вячаслава Бортніка паходзіць са шляхецкіх радоў Гулевічаў і Гатальскіх.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў 1996 г. Мае дыпломы магістра палітычных навук і дзяржаўнага кіравання ЕГУ (2004 г.) і Амерыканскага ўніверсітэта (Вашынгтон, 2010 г.) адпаведна. Вучыўся ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (Мінск, 2001—2004). Скончыў шэраг міжнародных праграм па правах чалавека ў Манрэалі, Жэневе, Сан-Паўлу і Варшаве. У Беларусі працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў вёсцы Насовічы (Добрушскі раён), дзіцячым псіхолагам у Гомелі, выкладаў псіхалогію ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, кансультаваў недзяржаўныя арганізацыі. У беларускім праваабарончым руху з 1995 г. У 2002—2006 гг. узначальваў Беларускі філіял Amnesty International. Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці Беларусі, у тым ліку, у складзе ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты Юрыя Глушакова і Алеся Міхалевіча ў 2010 г. Назіраў за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2010 г. на выбарчым участку ў Вашынгтоне. Пераследваўся беларускімі ўладамі за праваабарончую дзейнасць, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй у 2005 і 2006 гг.[1]

Далучыўся да Беларуска-амерыканскага Задзіночання (БАЗА) у 2008 г. і служыў на пасадах сакратара, кіраўніка прэсавай службы, намесніка старшыні і старшыні Вашынгтонскага гуртка БАЗА.[2][3] Браў удзел у арганізацыі шматлікіх акцый пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.[4][5][6][7]

У эміграцыі з 2013 г. З чэрвеня 2015 г. — сябра Галоўнай Управы БАЗА, у 2015—2017 гг. — намеснік старшыні.[8] У 2016—2017 гг. служыў адным з кіраўнікоў Беларускага інстытута Амерыкі. У сакавіку 2016 г. абраны Сакратаром Рады БНР.[9] Абавязкі выконваў да лістапада 2019 г. У 2018—2019 гг. выконваў абавязкі Скарбніка Рады БНР. У ліпені 2017 г. абраны ў склад Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».[10] З жніўня 2019 г. — сакратар Вашынгтонскага аддзела БАЗА.

У 2012—2020 гг. з’яўляўся спецыялістам па Беларусі, Малдове і Украіне і старшынёй Каардынацыйнай групы па Еўразіі ў Amnesty International USA.[11] З кастрычніка 2019 г. на дзяржслужбе ЗША. Мае больш за 100 публікацый па правах чалавека, некамерцыйных арганізацыях, міжнароднаму развіццю, адукацыі і іншых пытаннях. Валодае беларускай, рускай, ангельскай, польскай, нямецкай і ўкраінскай мовамі. Жыве у Вашынгтоне. Католік.

Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ, у тым ліку, з заявамі і каментарамі ў падтрымку правоў ЛГБТ[12][13].

Шырокі розгалас у беларускіх СМІ атрымаў аднаполы шлюб Вячаслава Бортніка з Шонам Гейлордам, заключаны 11 ліпеня 2013 года ў Вашынгтоне[14].

Узнагароджаны Медалём да стагоддзя БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[15]