Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч
Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1973 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч (21 лістапада 1973, Полацк) — беларускі гісторык, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2020 года). Доктар гістарычных навук (2023), дацэнт (2005).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Полацку. Скончыў Наваполацкую школу № 9 (1991), Беларускі дзяржаўны універсітэт ім. М. Танка (1996), настаўнік гісторыі ў наваполацкай школе (1996), у аспірантуры па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (1996—1999). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзейнасць арганізаціі «Змагання» ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.)»[2]. Асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі. Начальнік Упраўлення падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ва універсітэце. З 2006 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2010 дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2009). Атрымаў медаль Францыска Скарыны (2016).
21 верасня 2020 прызначаны на пасаду рэктара Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3]. Даючы згоду на прызначэнне рэктара А. Лукашэнка з намерам абраў «гуманітарыя» Даніловіча і паставіў перад ім адмысловую задачу[4].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Гістарычна-археалагічныга зборнік», член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці нацыянальнай акадэмiі наук Беларусi. Серыя гуманітарных наук», член рэдакцыйных саветаў часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства» і «Беларускага гістарычнага часопіса».
Сфера навуковых інтарэсаў: беларускі палітычны і культурны нацыянальны рух у Заходняй Беларусі 1921—1939 гг. Аўтар больш за 100 прац (шмат у чым у суаўтарстве)[5], з іх асноўныя:
- Дзейнасць арганізацыі "Змаганне" у Заходняй Беларусі (1927―1930) / В. В. Даніловіч. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — 155 с. — ISBN 978-985-08-0831-8.
- Моладзь у грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным будаўніцтве Савецкай Беларусі (1921—1939 гг.) / В. В. Даніловіч. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 729 с. — ISBN 978-985-08-2659-6.
Гістарычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Лічыць, што неабходна «выпрацаваць свой, беларускі погляд на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага… менавіта ў перыяд існавання ВКЛ склалася беларуская народнасць, менталітэт …»[6].
20 жніўня 2020 года выказаў свой погляд на бела-чырвона-белы сцяг. Ён адзначыў, што сцяг выкарыстоўваўся беларускімі калабарантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны:
«Варта задумацца, да чаго вядзём з гэтым сцягам. Па сутнасці, калі мы станем на пазіцыі беларускіх нацыянальных калабарацыяністаў, то … яны хацелі стварыць нейкую беларускую дзяржаву, але стварыць пад нямецкім пратэктаратам. Размова нават не ішла, каб стварыць незалежную дзяржаву. Гэта значыць, апрыёры гаворыцца пра тое, што трэба рухацца пад гэтым сцягам да нейкага пратэктарату са знешняга боку»[7]. (руск.)
У лютым 2021 года заявіў, што ўпершыню Беларусь была аб'яўлена менавіта пад гэтым сімвалам, але паўнавартаснай дзяржавай, на яго думку, так і не стала:
«Сама гісторыя значна дыскрэдытавала гэты сімвал. Склалася так, што стваральнай функцыі, нейкіх станоўчых, знакавых для беларусаў момантаў пад гэтым сцягам не адбывалася. Так, у першай палове 1990-х гэта быў дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Але гэта быў вельмі цяжкі перыяд, калі станоўчыя падзеі проста адсутнічалі»[8].
Зноскі
- ↑ https://www.dgo-online.org/site-dgo/assets/files/4396/mitglieder_kommission.pdf Праверана 16 лютага 2021.
- ↑ В. Данилович. Деятельность организации «Змаганне» в Западной Беларуси (1927―1930 гг.). Автореферат . Человек и наука.
- ↑ «Ён заўсёды быў шэрым, флюгерным»: што кажуць пра новага рэктара Акадэміі кіравання Даніловіча // nashaniva.by 21 верасня 2020
- ↑ Лукашэнка выказаўся аб вышэйшай адукацыі і патрыятызме... // nashaniva.by 21 верасня 2020
- ↑ Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч . Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук.
- ↑ Вячаслаў Даніловіч: Патрэбен свой, беларускі погляд на гісторыю ВКЛ . БЕЛТА. Навіны Беларусі.
- ↑ Над символикой так называемых мирных протестов настоятельно рекомендуют сегодня задуматься историки // tvr.by/news 20 жніўня 2020
- ↑ Рэктар Акадэміі кіравання пра нацыянальны сцяг: Стваральнай функцыі пад гэтым сцягам не адбывалася // nn.by 19 лютага 2021
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч на Вікісховішчы |
- Вячеслав Данилович: С БЧБ-флагом в истории Беларуси связано очень много негатива _ ВІДЭА // tvr.by 28 студзеня 2021
- Данилович: проголосовал за суверенную и независимую Беларусь // belta.by 5 жніўня 2020
- Мы все из единого корня // «Союз Беларусь―Россия», № 638(10)