Вячаслаў Гар'евіч Буткевіч
Вячаслаў Гар'евіч Буткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Вячаслаў Гар’евіч Буткевіч (нар. 14 ліпеня 1963, Турыйск, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. Кандыдат тэхнічных навук (1995), дацэнт (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1985 годзе Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», у 1992 годзе аспірантуру.
Інжынер Віцебскага праектна-канструктарскага бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання (1985—1988). Затым у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, з 1995 года працуе дацэнтам кафедры «Прадзенне натуральных і хімічных валокнаў», з 2004 — кафедры «Механіка». З 2016 года — дацэнт кафедры «Фізіка і тэхнічная механіка» факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, з 2018 — загадчык кафедры.
Навуковыя інтарэсы: вытворчасць нітак і пражы, распрацоўка новых тэхналогій у дывановай вытворчасці.
Выбраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Разработка и исследование технологического процесса получения комбинированной пряжи пневмомеханическим способом формирования: автореферат диссертации … кандидата технических наук: 05.19.03 / Буткевич Вячеслав Гарьевич. — Витебск, 1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]