Вячаслаў Ксенафонтавіч Зубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Ксенафонтавіч Зубовіч
Дата нараджэння 15 сакавіка 1930(1930-03-15) (94 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці акушэр
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Вячаслаў Ксенафонтавіч Зубовіч (нар.15 сакавіка 1930, Растоў-на-Доне, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1955). З 1960 г. у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 намеснік дырэктара). Навуковыя працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2