Вячаслаў Леанідавіч Насевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Насевіч)
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Леанідавіч Насевіч
Дата нараджэння

20 ліпеня 1957(1957-07-20) (61 год)

Месца нараджэння

Віцебск, Віцебская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці

вучоны

Навуковая сфера

гістарыяграфія

Месца працы

БДУ

Навуковая ступень

кандыдат гістарычных навук

Альма-матар

БДУ

Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1991).

Скончыў БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка» (1982). Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (з 1982), у Камітэце па архівах і справаводстве, на чале аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы (пазней — геральдыкі і генеалогіі) (1993—1997); дырэктар Беларускага навукова-даследніцкага цэнтра электроннай дакументацыі (з 1998).

Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.

Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп'ютарнага мадэлявання)» (абаронена ў 1991).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адкрытыя матэрыялы ўласнай сеціўнай пляцоўкі В. Насевіча — Эл.рэсурс vln.by (колішні vn.belinter.net)