Вячаслаў Іванавіч Палунін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Палунін)
Вячаслаў Іванавіч Палунін
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1950(1950-06-12)[1][2] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, артыст цырка, мім, клоўн, тэатральны рэжысёр, principal director, рэжысёр
Гады актыўнасці з 1968
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0689883
Сайт slavasnowshow.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў (Слава) Іванавіч Палунін (нар. 12 чэрвеня 1950, Навасіль, Арлоўская вобласць, РСФСР) — савецкі і расійскі клоун, рэжысёр, акцёр, мім; народны артыст Расійскай Федэрацыі (2001), лаўрэат прэмія Ленінскага камсамола (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут культуры імя Н. К. Крупскай і эстраднае аддзяленне ГІТІСа.

Акцёр-мім, клоун, аўтар і пастаноўшчык клоунскіх нумароў, рэпрыз, масак, герояў, спектакляў. У 1968 годзе арганізаваў мім-тэатр «Ліцэдэі», які стаў у 1980-я гады папулярным на ўвесь Савецкі Саюз, як і яго галоўны персанаж Асісяй. Найбольшай вядомасцю карысталіся нумары «Асісяй!», «Ніззя» і «Сумная канарэйка» («Блю-Блю-Блю-Канары…», аўтар нумара Роберт Гарадзецкі). Арганізатар «Мім-парада» (1982), Усесаюзнага фестывалю вулічных тэатраў (1987), Першага ўсесаюзнага фестывалю «Кангрэс дурняў» (1988).

Увесну і ўлетку 1989 года з падачы Палуніна караван вандроўных камедыянтаў, стартаваўшы ў Маскве, ператварыў Еўропу ў адзіную тэатральную прастору. Так пачалася традыцыя еўрапейскага фестывалю вулічных тэатраў «Караван свету» (1989). Адзін з галоўных заснавальнікаў Акадэміі дурняў, якая ў 1993—1994 правяла ў Маскоўскім кінацэнтры фестывалі «Бабы-дуры».

З 1988 года Палунін працуе пераважна за мяжой, жыў у Лондане, цяпер жыве недалёка ад Парыжа ў маёнтку «Жоўты млын».

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Slava Polunin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.