Вячаслаў Пятровіч Рагойша

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Рагойша)
Перайсці да: рух, знайсці
Вячаслаў Пятровіч Рагойша
Viačasłaŭ Rahojša.jpg
Дата нараджэння

5 чэрвеня 1942(1942-06-05) (75 гадоў)

Месца нараджэння

Ракаў, Ракаўскі сельсавет[d], Валожынскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства

Flag of Byelorussian SSR.svg БССР
Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці

літаратуразнавец

Месца працы

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Навуковая ступень

доктар філалагічных навук[d]

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі
ордэн Францыска Скарыны

Вячаслаў Пятровіч Рагойша (5 чэрвеня 1942, в. Ракаў) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў в. Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура» (1963).

Доктар філалагічных навук. Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы1996 года). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія 20 стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).

Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўству, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора[1], з якiх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым лiку 16 манаграфiй[2]. Першым дасканала даследваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.[3]

Навуковыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2002. — 140 с.
  • Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
  • Паэтычны слоўнік. Выданне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004[4].
  • Беларускае вершаванне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010.[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]