Вячаслаў Рыгоравіч Пінчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Рыгоравіч Пінчук
Дата нараджэння 10 верасня 1936(1936-09-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2017
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1995) і кандыдат фізіка-матэматычных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар

Вячаслаў Рыгоравіч Пінчук (10 верасня 1936, с. Астрагляды, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 2017) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне вывучэння працэсаў умацавання і разбурэння паверхневых металаў пры трэнні. Доктар тэхнічных навук (1995), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пермскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1957); Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага (спецыяльнасть «Радыёфізіка», 1966); Фізіка-тэхнічны інстытут АН УССР, г. Харкаў (аспірантура, спецыяльнасць «Фізіка цвёрдага цела», 1972).

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1972, фізічны факультэт, кафедра фізіка цвёрдага цела, 1972—1976; кафедра агульнай фізікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: фізіка трываласці металаў пры нагружэнні, у тым ліку пры нізкіх тэмпературах (крыягенная фізіка) і пры фрыкцыйным нагружэнні.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Анализ дислокационной структуры поверхностного слоя металлов при трении и разработка методов повышения их износостойкости : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.04 / Пинчук Вячеслав Григорьевич. — Гомель, 1994.
  • Микроструктура и разрушение металлов при трении : монография / В. Г. Пинчук, С. В. Короткевич, В. В. Свиридова. — Гомель, 2009.
  • Износостойкость металлов при граничном трении : монография / С. В. Короткевич, В. Г. Пинчук, С. О. Бобович. — Гомель, 2011.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пінчук Вячаслаў Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 376. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Пинчук Вячеслав Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 77.
  • Пинчук Вячеслав Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 198.
  • Родительский дом — начало начал : [Пинчук Вячеслав Григорьевич] / В. Лебедева // Университет профессорский : [75 лет / Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 247—250.