Вячаслаў Станкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Станкевіч
Дата нараджэння 1932
Месца нараджэння
Бацька Ян Станкевіч
Маці Марыя Станкевіч
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Вячаслаў Станкевіч (нар. 1932, Вільня) — беларускі грамадскі дзеяч, заступнік старшыні Рады БНР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын мовазнаўцы, гісторыка і грамадскага дзеяча Яна Станкевіча і Марыі Новакавай.

Выехаў з Беларусі разам з бацькамі падчас Другой сусветнай вайны. З 1949 года — у ЗША. Атрымаў ступень магістра па спецыяльнасці «электрамеханіка». Працаваў інжынерам у карпарацыях «ITT» і «Western Union».[1] З 1990 па 1998 гг. дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода». Да 2013 г. выдавец квартальніка «Belarusian Review», сталы аўтар газеты «Беларус».[1][2]

Старшыня Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў 1969—1971 і 2007—2011 гг.[2]

Зноскі