Вячаслаў Сцяпанавіч Віхрэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Сцяпанавіч Віхрэнка
Дата нараджэння 30 мая 1943(1943-05-30) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Вячаслаў Сцяпанавіч Віхрэнка (нар. 30 мая 1943, в. Галіцына, Юрлаўскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лесаінжынерная справа», 1965).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1966—2020; факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра механікі і канструявання, прафесар, у 2001—2011 — загадчык кафедры тэарэтычнай механікі).

Навуковыя інтарэсы: статыстычная механіка і тэрмадынаміка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі Беларускай ССР і ЦК ЛКСМБ (1973), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995, 2000), Камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2005); нагрудныя знакі «Пераможца сацспаборніцтва 1973 года», «Выдатнік адукацыі» (2010) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Статистическая теория динамических и кинетических свойств молекулярных и ионных конденсированных систем : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.02 / Вихренко Вячеслав Степанович. — Минск, 1994.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 724.
  • Віхрэнка Вячаслаў Сцяпанавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 207.
  • Віхрэнка Вячаслаў Сцяпанавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 101.