Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Вячаслаў Камінскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі
Нарадзіўся 5 ліпеня 1988(1988-07-05)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 192 см
Вага 88 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Нумар 1
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2006 — 2008 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 0 (0)
2007   Беларусь СКВІЧ (Мінск) 13 (-12)
2009 — 2011 Беларусь Забудова (Маладзечна) 73 (-93)
2012 — 2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 38 (-27)
2014 Беларусь Слонім 4 (-8)
2015 Беларусь Славія-Мазыр 2 (-4)
2016 Беларусь Орша 25 (-28)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (-4)
2017 Беларусь Прамень (Мінск) 0 (0)
2018 Беларусь Орша 7 (-12)
2018 Беларусь Клецк 8 (-7)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 13 (-10)
2019 — Беларусь Маладзечна

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2019.


Вячаслаў Камінскі (нар. 5 ліпеня 1988, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», дзе гуляў за дубль, пазней выступаў у Другой лізе за «Маладзечна». У 2012 годзе перайшоў у «Смалявічы-СТІ» і разам з гэтым клубам выйграў Другую лігу. З 2013 года выступаў за смалявіцкі клуб у Першай лізе, але паступова саступіў месца асноўнага брамніка Аляксандру Чаркасу, і ўлетку 2014 года перайшоў у «Слонім».

У студзені 2015 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», якую на той момант узначальваў былы трэнер «Смалявічаў-СТІ» Юрый Пунтус. У сакавіку падпісаў кантракт з клубам[2]. Большую частку чэмпіянату 2015 гуляў за дубль, часам з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнай каманды. 31 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гомеля» (3:1).

У лютым 2016 года пакінуў «Славію»[3] і неўзабаве далучыўся да складу «Оршы», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2017 года зноў быў запрошаны на прагляд у Мазыр[4], аднак у выніку падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. Правёў за асноўную каманду «Нафтана» два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў клуб[6].

У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[7], але так і не згуляў за яго. У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Оршы», пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[8] і перайшоў у «Клецк».

У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна»[9].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 дубль Лакаматыў Беларусь 9 -9
2007 Д3 СКВІЧ Беларусь 13 -12
2008 дубль Лакаматыў Беларусь 3 -1
2009 Д3 Маладзечна Беларусь 22 -26
2010 Д3 Маладзечна Беларусь 22 -39
2011 Д3 Забудова Беларусь 29 -28
2012 Д3 Смалявічы-СТІ Беларусь 17 -6
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 15 -16
2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 6 -5
2014 (2) Д2 Слонім Беларусь 4 -8
2015 Д1 Славія-Мазыр Беларусь 2 -4
2016 Д2 Орша Беларусь 25 -28
2017 (1) Д1 Нафтан Беларусь 2 -4
2017 (2) Д2 Прамень Беларусь 0 0
2018 (1) Д2 Орша Беларусь 7 -12
2018 (2) Д3 Клецк Беларусь 8 -7
2019 (1) Д3 Андэрдог Беларусь 13 -10

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]