Іванаўка (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Іванаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
130
Насельніцтва
302 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205856053
Іванаўка на карце Беларусі ±
Іванаўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Іванаўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Іванаўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Іванаўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Іва́наўка[1] (трансліт.: Ivanaŭka, руск.: Ивановка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 15 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, 4 ветракі, крупарушка, гамарня, карчма. Больш за палову гаспадарак займаліся вырабам фурманак, калёс, вазоў, драбін. У 1909 годзе 1221 дзесяціна зямлі, царкоўна-прыхадская школа, якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Агульная праца», дзейнічалі гамарня і ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 86 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка). У вёсцы меліся базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Да 17 мая 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Недайскага сельсавета[2], да 1 снежня 2009 года — у склад Глазаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 130 гаспадарак, 302 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 19 двароў, 216 жыхароў.
  • 1897 год — 81 двор, 645 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 97 двароў, 795 жыхароў.
  • 1925 год — 137 двароў.
  • 1959 год — 434 жыхары (паводле перапісу).
  • 2004 год — 130 гаспадарак, 302 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]