Іванкі (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Іванкі, Брагінскі раён)
Вёска
Іванкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
78 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203828031
Іванкі на карце Беларусі ±
Іванкі (Брагінскі раён) (Беларусь)
Іванкі (Брагінскі раён)
Іванкі (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Іванкі (Брагінскі раён)

Іва́нкі[1] (трансліт.: Ivanki, руск.: Иванки) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 53 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручПалтава), 171 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца завулак. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў XIX стагоддзі перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 17 жыхароў вёскі, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў цэнтры вёскі збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камарынскі» (цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын). Да 26 верасня 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Новаялчанскага сельсавета[2], да 12 лістапада 2013 года — у склад Камарынскага пассавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 44 двары, 78 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 307 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 44 двары, 78 жыхароў.
  • 2006 год — 41 гаспадарка, 79 чалавек, з якіх 8 ва ўзросце да 16 гадоў, 29 — у працаздольным і 42 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 276 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]