Івахнавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Івахнавічы)
Вёска
Івахнавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 120 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225040
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846036
Івахнавічы на карце Беларусі ±
Івахнавічы (Беларусь)
Івахнавічы
Івахнавічы (Брэсцкая вобласць)
Івахнавічы

Іва́хнавічы[1] (трансліт.: Ivachnavičy, руск.: Ивахновичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 20 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Чарнаўчыцы. У 1858 годзе ўладанне графаў Грабоўскіх. У 1897 годзе вёска ў Турнянскай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну фашысты знішчылі 3 двары; 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах.

У кастрычніку 1949 года арганізаваны калгас імя Андрэева, у які ўвайшлі 48 гаспадарак са 109. У выніку ўзбуйненняў калгасаў вёска зрабілася падраздзяленнем калгаса «Іскра».

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Клуб
  • Бібліятэка

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 263 сялянскія душы (1858)
  • 69 двароў, 545 жыхароў (1897)
  • 37 двароў, 219 жыхароў (1921)
  • 81 двор, 280 жыхароў (1940)
  • 346 жыхароў (1959)
  • 256 жыхароў (1970)
  • 59 гаспадарак, 144 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вахну́вічы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]