Ізабелін (Ваўкавыскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ізабелін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
195 м
Насельніцтва
608 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231922
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208825031
Ізабелін на карце Беларусі ±
Ізабелін (Ваўкавыскі раён) (Беларусь)
Ізабелін (Ваўкавыскі раён)
Ізабелін (Ваўкавыскі раён) (Гродзенская вобласць)
Ізабелін (Ваўкавыскі раён)

Ізабе́лін[1] (трансліт.: Izabielin, руск.: Изабелин) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ізабелінскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на аўтадарозе Гродна — Брэст, за 13 км ад г. Ваўкавыск і за 115 км ад г. Гродна. Праз вёску працякае рака Рось.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню паселішча згадваецца ў першай палове XVI стагоддзя пад назвай Петуховічы (пазней Петухова) у складзе Гарадзенскага, потым Ваўкавыскага павета. У 1516 годзе мясцовасць знаходзілася ва ўладанні ўдавы маршалка Войцеха Яновіча Марыны Глебаўны. У 1557 годзе маёнткам Петухова валодалі Клочкі. У XVII стагоддзі паселішча перайшло да Дарагастайскіх і Сапегаў, існаваў касцёл.

У 1690 годзе Петухова атрымала статус мястэчка ва ўладанні ваяводы берасцейскага Стэфана Курча, тут было 30 двароў, млын і карчма. У XVIII стагоддзі паселішчам валодалі Флемінгі і Грабоўскія. У сярэдзіне XVIII стагоддзя падскарбі Ян Флемінг перайменаваў Петухова ў гонар сваёй дачкі Ізабелы (у шлюбе Чартарыйская). Ён таксама пасяліў тут нямецкіх рамеснікаў з прозвішчамі Рунгэ, Векверт, Зомер, Тум. У 1778 годзе Грабоўскія заснавалі ў Ізабеліне кальвінскі збор. Мястэчка было месцам правядзення правінцыйных сінодаў кальвінскай Літоўскай Еднасці ў 1780, 1788, 1796, 1802, 1822, 1838, 1842, 1846, 1850 і 1858 гадах.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ізабелін апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Па вайне 1812 года, у якой згарэў Ваўкавыск, Ізабелін стаў цэнтрам павета. Станам на 1836 год тут было 60 двароў, кальвінскі збор, грэка-каталіцкая царква, сінагога. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Стравінскіх. У сярэдзіне XIX стагоддзя — 42 двары, 2 суконныя фабрыкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 105 двароў, царква, кальвінскі збор, сінагога, вучэльня, 5 крамаў, карчма, рэгулярна праводзіліся 4 кірмашы. На 1914 год — 119 двароў, цагельны завод Шмуля Гельмана.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ізабелін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. У 1934 года пачалося будаўніцтва касцёла, які згарэў у 1941 годзе.

У 1939 годзе Ізабелін увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 год тут было 195 двароў, на 1994 год — 257, на 1 студзеня 2004 года — 245.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ізабеліне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, філіял музычнай школы, дом культуры, бібліятэка, 2 ФАПа.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр СВК «Ізабелін».

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Колішні кальвінскі збор на Рынку, 1915

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святых Пятра і Паўла

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл (зачынены і знішчаны ў 1968 годзе)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  3. Izabelin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 328.
  4. Валерый Шаблюк. Ізабелін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 474.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]