Ізбішча (Турынскі сельсавет)
(Пасля перасылкі з Вёска Ізбішча, Турынскі сельсавет)
Вёска
Ізбішча
| ||||||||||||||||||||
Ізбі́шча[1] (трансліт.: Izbišča, руск.: Избище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку 20 ст. у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- пачатак XX ст. — 15 двароў, 111 жыхароў.
- 1999 — 13 чалавек.
- 1 студзеня 2002 — 6 двароў, 10 жыхароў.
- 2010 — 11 чалавек.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Васілевіч Падгайны (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізбішча (Турынскі сельсавет)