Адэльск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Адэльск)
Аграгарадок
Адэльск
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 661 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 15(2)
Паштовыя індэксы
231713
Аўтамабільны код
4
Адэльск на карце Беларусі ±
Адэльск (Беларусь)
Адэльск
Адэльск (Гродзенская вобласць)
Адэльск

Адэ́льск[1] (трансліт.: Adeĺsk, руск.: Одельск) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Адэльскага сельсавета.

Назва паходзіць ад невялікай ракі Одлы[2], прытока Свіслачы. Вядомая з часоў вялікага князя Казіміра Ягелончыка (1440—1492) як мястэчка на старым гандлёвым шляху з Гродна праз Крынкі, Нараў, Орлю на Брэст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы касцёл пабудаваны ў 1490 годзе. У адпаведнасці з Статутам ВКЛ (1529) з мястэчка Адэльск збіралі 15 коп грошай (900 літоўскіх грошаў) на гіберну (вайсковыя патрэбы). У 1546 годзе каралева Бона дала мястэчку прывілеі на кірмашы і частковае вызваленне ад падаткаў. Пашырылі гэтыя прывілеі вялікія князі Стэфан Баторый, Уладзіслаў Ваза. У 1588 вялікі князь Жыгімонт Ваза далучыў Адэльск да каралеўскіх маёнткаў. Ён жа надаў прывілей, паводле якога ў 1660 годзе быў пабудаваны касцёл Прачыстай Маткі Боскай. У XVIII ст. у Адэльску была пабудавана драўляная сінагога, а ў XIX ст. драўляная малітоўная школа (не захаваліся). У 1690 годзе Адэльск — мястэчка ў Троцкім ваяводстве, якое належала да Гродзенскай эканоміі і тым часам атрымала вельмі карысны прывілей ад караля Яна Сабескага. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай, з 1795 па 1807 гады Адэльск належаў да Прусіі. З 1808 года — заштатны горад Сакольскага павета Гродзенскай губерні.

У 1800 годзе ў Адэльску 172 дамы (усе драўляныя) і каля 500 жыхароў. У 1828 годзе — 10 праваслаўных, 1578 каталікоў, 16 пратэстантаў, 212 яўрэяў. У першай палове XIX ст. у Адэльску праводзілася 6 кірмашоў на год. У 1878 годзе — 1346 жыхароў (657 мужчын і 689 жанчын), з іх 1242 каталікі, 6 праваслаўных, 96 яўрэяў. У Адэльскім касцёле захоўваюцца цікавыя ўзоры рэзі па дрэве XVII ст.

Да 12 верасня 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Індурскага сельсавета, пасля — цэнтр Адэльскага сельсавета[3].

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Адэ́льска, ж.
  2. Назва балцкага паходжання.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн., 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]