Акулінцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Акулінцы)
Вёска
Акулінцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213116
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244856001
Акулінцы на карце Беларусі ±
Акулінцы (Беларусь)
Акулінцы
Акулінцы (Магілёўская вобласць)
Акулінцы

Аку́лінцы[1] (трансліт.: Akulincy, руск.: Акулинцы) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сухарэўскага сельсавета. Размешчана за 20 км на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны. На поўнач праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Чэрня (прыток р. Рудзея). Транспартныя сувязі па шашы МагілёўМсціслаў, якая праходзіць каля вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з пачатку 17 ст. У 1604 годзе сяло (27 двароў) у Брылёўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У 1635 годзе 57 двароў. У 1742 годзе мелася карчма.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У 1785 годзе ў складзе маёнтка Сухары Чавускага павета, уласнасць памешчыка. У 1887 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. Паводле перапісу 1897 года ў Чартоўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа І-й ступені, у якой у 1925 годзе было 50 вучняў. З 20 жніўня 1924 года ў Сухарэўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна, з 2 сакавіка 1931 года ў Чавускім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравала нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 22 студзеня 1965 года ў Магілёўскім раёне. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Камуністычны маніфест» (цэнтр — в. Сухары). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]