Акцябрская (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Акцябрская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
да 1964Кабылле
Насельніцтва
  • 8 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222442
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213827108
Акцябрская на карце Беларусі ±
Акцябрская (Вілейскі раён) (Беларусь)
Акцябрская (Вілейскі раён)
Акцябрская (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Акцябрская (Вілейскі раён)

Акця́брская[1] (трансліт.: Akciabrskaja, руск.: Октябрьская; Кастры́чніцкая, да 1964 года Кабылле) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад г. Вілейка, 148 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1800 годзе вёска Кабылле, ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Леана Гарайна. У 1908 г. вёска Кабылля ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у складзе Стаецкай сельскай грамады, 176 дзесяцін надзелаў.

Брукаваная вуліца.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ільянскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2][3].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Альковіцкім сельсавеце. З чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей.

У снежні 1946 г. створаны калгас імя Калініна, які ў 1948 г. меў 1921 га ворыва, 20 гаспадарак. Затым землі ў складзе саўгаса «За Мір», меўся магазін.

30 ліпеня 1964 года вёска Кабылле была перайменавана ў вёску Кастрычніцкая[4].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 72 жыхары, 12 двароў.
  • 1908 год — 145 жыхароў, 11 двароў.
  • 1921 год — 173 жыхары, 23 двары[6].
  • 1931 год — 186 жыхароў, 33 двары[7].
  • 1960 год — 141 жыхар.
  • 1988 год — 60 жыхароў, 29 гаспадарак.
  • 2003 год — 29 жыхароў, 18 двароў.
  • 2008 год — 19 жыхароў, 15 гаспадарак.
  • 2019 год — 8 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.
  7. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]