Альжуткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Альжуткі)
Вёска
Альжуткі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
165 м
Колькасць двароў
14
Насельніцтва
25 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222374
Аўтамабільны код
5
Альжуткі на карце Беларусі ±
Альжуткі (Беларусь)
Альжуткі
Альжуткі (Мінская вобласць)
Альжуткі

Альжу́ткі[1] (трансліт.: Aĺžutki, руск.: Альжутки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1904 г на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся: сядзіба (валоданне Міхневіча, 6 жыхароў), 2 вёскі Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (6 і 11 жыхароў). У 1908 г. у вёсцы Ельжуткі было 3 двары, 15 жыхароў. У 1921 вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 13 двароў, 76 жыхароў. У 1931 14 двароў, 83 жыхары.

З 12.10.1940 г. у Пузырэўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 Маладзечанскай абласцей, з 25.03.1952 г. у Будслаўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласці, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. З 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Дзімітрава. З красавіка 1965 вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. калгас.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 102 жыхары (1960)
  • 14 двароў, 25 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]