Аляксандраўка 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Аляксандраўка 2)
Вёска
Аляксандраўка 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Таўкачоўка
Колькасць двароў
9[1]
Насельніцтва
12[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213242
Аўтамабільны код
6
Аляксандраўка 2 на карце Беларусі ±
Аляксандраўка 2 (Беларусь)
Аляксандраўка 2
Аляксандраўка 2 (Магілёўская вобласць)
Аляксандраўка 2

Алякса́ндраўка 2[2] (трансліт.: Aliaksandraŭka 2, руск.: Александровка 2) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 14 кіламетраў на паўночны ўсход ад Слаўгарада[3]. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аб засяленні гэтых месцаў у глыбокай старажытнасці сведчыць той факт, што за 1,5 кіламетра на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Сожа захавалася стаянка каменнага веку і паселішча эпохі Кіеўскай Русі[3]. У пісьмовых крыніцах вёска Таўкачоўка ўпершыню ўзгадваецца каля 1870 года, калі ў маёнтку побач Шая Яхнін заснаваў кафляны завод, дзе выраблялі талеркі, сподкі, чайнікі, абліцавальную плітку і іншае. Існуюць меркаванні, што гэтую плітку скарыстоўвалі для абліцоўкі Крамля ў Маскве. Магчыма так і было, бо Яхнін вёў гандаль нават з іншымі краінамі свету, а ягоны тавар быў са штампам «Ш. Яхнін», што сведчыць аб грунтоўнасці прадпрыемства[3].

Па дадзеных гістарычных дакументаў ў 1897 годзе вёска і фальварак пана Рамідаўскага належалі Доўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі[3]. Годам пазней здарыўся пажар, у якім згарэла ўся вёска разам з дзецьмі, якія былі вінаватымі ў ім. Пан Рамідаўскі злітаваўся над пагарэльцамі, дазволіўшы будавацца на новым месцы. Частка людзей засталася жыць на ранейшых тэрыторыях, а новым месцам для пагарэльцаў стала сённяшняя Аляксандраўка 1[3].

У 1909 годзе ў Таўкачоўцы налічвалася 18 двароў, 113 жыхароў, у аднайменным фальварку, які належаў памешчыцы Рамідаўскай, быў адзін двор з 9 жыхарамі. Пасля ўстанаўлення савецкай улады непадалёку ад вёскі, на беразе Сожа, пачаў дзейнічаць смалакурны завод. Пабудаваў яго Масей Катляр у 1922 годзе[3]. У той час на прадпрыемстве дзейнічалі два катлы ёмістасцю 8 метраў кубічных. Першымі рабочымі-качагарамі былі Ціхан Свірыдаў і Малет Клімянкоў. Працаваў завод на мясцовай сыравіне — асмоле або абгніўшых сасновых пнях. Нарыхтоўку і падвозку смалы рабілі навакольныя жыхары. Завод выпускаў вугаль, дзёгаць і шкіпінар. Вугаль і дзёгаць Масей Катляр прадаваў навакольным жыхарам, а шкіпінар адвозіў на баржах у Гомель. Крыху пазней на базе завода была створана прамарцель. У яе аб’ядналіся жыхары Новай Слабады. Гэта былі ўжо штатныя рабочыя савецкага прадпрыемства[3].

У час Вялікай Айчыннай вайны завод быў моцна пашкоджаны, але пасля выгнання фашысцкіх акупантаў яго аднавілі, і ён пачаў даваць прадукцыю. Пры заводзе быў адкрыты новы цэх, які выпускаў воцатна-кальцыевы парашок[3]. Магутнасць завода была невялікая, але прадукцыя яго была важная: выпускалася ў месяц 2100 кг шкіпінару, удвая больш дзёгцю, 9 тон вугалю, 1,1 тоны воцатна-кальцыевага парашку. Вугаль скарыстоўваўся для мясцовых патрэб, а шкіпінар, дзёгаць, воцатна-кальцыевы парашок адпраўляліся па прызначэнні[3].

У 1941 годзе каля вёскі пры пераправе цераз Сож у час выхаду з акружэння загінуў савецкі ваенны дзеяч, камандзір 13-га механізаванага корпуса  (руск.) генерал-маёр Пётр Ахлюсцін  (руск.)[3].

На шашы, недалёка ад вёскі, стаіць помнік, якім адзначана брацкая магіла, дзе пахаваны байцы 771-га стралковага палка 137 стралковай дывізіі  (руск.)[3]. Тут жа пахаваны салдаты 497-га гарматнага артылерыйскага палка, што загінулі 24 ліпеня 1941 года. 470 артылерыстаў былі пахаваны ў гэтым месцы ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У 2018 годзе астанкі яшчэ васьмі чырвонаармейцаў, якія былі знойдзеныя падчас пошукавай экспедыцыі, знайшлі свой пакой ля гэтай магілы[3].

Са жніўня 1941 года да 3 кастрычніка 1943 года вёска была акупаваная намецка-фашысцкімі захопнікамі. А пры адступленні немцы ў жніўні 1943 года спалілі 20 двароў з 21 існуючага на той час, 6 мясцовых жыхароў загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў[3]. Падчас наступлення Чырвонай Арміі пераправа каля Аляксандраўкі-II стала месцам баявых дзеянняў — партызанскія фарміраванні ўтрымлівалі яе да падыходу савецкіх войскаў[3].

Пасля вайны вёска была адбудавана і некаторы час адносілася да Краснапольскага раёна[3].

У 1990 годзе Аляксандраўка была ў складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніка», тут налічвалася 21 гаспадарка, пражывалі 34 жыхары, была вытворчая брыгада, крама. Але ў 1986 годзе вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Засталося толькі некалькі двароў[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 12 чалавек[1]
  • 2010 год — 14 чалавек
  • 1999 год — 14 чалавек
  • 1926 год — 180 чалавек[4]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслуг[5] і некалькі аграсядзіб[3].

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Аксана Нямцова. Аляксандраўка: ад кафлянага завода да аграсядзіб Архівавана 4 верасня 2018.
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 562
  5. Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 27 студзеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]