Амелькаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Амелькаўшчына)
Вёска
Амелькаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1734 год
СААТА
3254700026
Амелькаўшчына на карце Беларусі ±
Амелькаўшчына (Беларусь)
Амелькаўшчына
Амелькаўшчына (Гомельская вобласць)
Амелькаўшчына

Аме́лькаўшчына[1] (трансліт.: Amieĺkaŭščyna, руск.: Амельковщина) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карона Каралеўства Польскага[правіць | правіць зыходнік]

Найранейшая на сёння згадка пра вёску Амелькаўшчына (wieś Omelkowszczyzna) прысутная ў тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага 1734 года. Паселішча належала да часткі Брагінскага маёнтка, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага паны Сілічы[2]. У 1754 годзе з 7 двароў (×6 — прыкладна 42 жыхары) хутара Амелькаўшчына (futor Omilkowszczyzna) Брагінскага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 1 злоты, паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 4 злотых, 6 грошаў[3]. У тым жа годзе маёнтак (у т. л. Амелькаўшчына) быў куплены ў княгіні Эльжбеты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Амелькаўшчына — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[4]. У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расійскай рэвізіі 1795 года, згаданая вёска Амелькаўшчына з паташным заводам. Належала графам Людвіку і Алаізію Ракіцкім, але знаходзілася ў падвойнай заставе ў паноў Людвіка Прозара[A] і Міхала Паўшы[5].

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засведчана, што 116 жыхароў вёскі Амелькаўшчына абодвух полаў і 8 вайскоўцаў належалі да прыходу Свята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша[6].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Амелькаўшчына ў складзе Маладушскай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[7].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

У 1926—1991 гадах цэнтр Амелькаўшчынскага сельсавета.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Так падпісваўся Караль, бо маёнтак быў уласнасцю яго жонкі Людвікі, а каб браць удзел у справах павета і ў Рэчы Паспалітай, і ў Расіі неабходна мець у яго межах зямельныя ўладанні.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
  3. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
  4. Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  5. Петреченко І. Є. “Камеральное описание… Речицкой округи” 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  6. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 683
  7. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]